Знакамiтыя асветнiкi Беларусi
Знакамітыя асветнікі Беларусі
Францыск Скарына
Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец кніг Бібліі беларускім ізводам царкоўнаславянскай мовы. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. Імем Францыска Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды краіны — медаль і ордэн, а таксама Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, грамадскае аб’яднанне Таварыства беларускай мовы, іншыя арганізацыі і аб’екты. У розных краінах Францыску Скарыне пастаўлены помнікі, а таксама прысвечаны скульптурныя і жывапісныя творы.
Ушанаванне памяці
- Імем Францыска Скарыны названы вуліцы і плошчы ў Мінску (у 1991—2005 гадах імя Скарыны таксама насіла галоўная магістраль горада, цяпер праспект Незалежнасці), Полацку (вуліца, плошча і праспект), Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і інш., Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гімназія № 1 г. Мінска, гімназія № 1 г. Полацка, беларуская сярэдняя школа ў Вільнюсе
- Помнікі яму пастаўлены ў Полацку, Лідзе, Мінску (перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ў дворыку БДУ), Вільнюсе, Калінінградзе, Празе, Кішынёве
- Імем Францыска Скарыны названа малая планета № 3283 (1979 QA10) Сонечнай сістэмы.
- Уведзены дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі — медаль Францыска Скарыны (1989) і ордэн Францыска Скарыны (1995)
Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны вывучае комплексная навуковая дысцыпліна — скарыназнаўства.
Святая Ефрасіння або Ефрасі́ння По́лацкая, свецкае імя Прадсла́ва.
Полацкая князёўна. Першая жанчына кананізаваная праваслаўнай царквой (1547), пасля прылічаная да святых (1893). Нарадзілася ў XII стагоддзі. У юнацтве адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, перапісвала кнігі, на думку некаторых даследчыкаў, і перакладала іх, а таксама вяла міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала паблізу Полацка жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.